Матрóнім — мянушка, утвораная ад імя або мянушкі маці ці больш далёкіх продкаў па жаночай лініі. Так, мужчыну, маці якога звалі Юстынай, называюць Ю́стын. Мянушка перайшла і на дзяцей вяскоўца, набыўшы форму прыналежнага прыметніка: Насця Юстынава. Ганчын — родавая мянушка, утвораная ад імя бабулі, якую звалі Ганна. Мартося — родавая мянушка, утвораная ад імя маці жанчыны-носьбіта Марфы.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / пад рэд. Г. М. Мезенка, Г. М. Дзеравягі, В. М. Ляшкевіч, Г. К. Семяньковай. — Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. — 254с.