Матрыкул (лац.: matricula — спіс) — афіцыйны спіс якога-небудзь саслоўя, установы, унёскаў, даходаў і г.д.[1] (напрыклад, студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў[2]).

Гербавы матрыкул правіць

Гербавы матрыкул Беларусі — гэта рэестр, у якім захоўваюцца выявы афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, дакументы пра іх прыняцце і рэгістрацыю. Існуе дадатак да матрыкула, у які мусяць дадавацца гістарычныя гербы, што ўжываліся на тэрыторыі Беларусі.

Матрыкул вядзецца з мэтай цэнтралізаванага дзяржаўнага ўліку гербаў, забеспячэння іх адпаведнасці геральдычным правілам і адзіным прынцыпам выкарыстання[3].

Зноскі

  1. Ад слова да слова(недаступная спасылка) // «Звязда» № 209—210, 20 верасня 2006 г.
  2. Матрыкул // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 февраля 1994 г. №89 «Об утверждении Положения о Гербовом матрикуле Республики Беларусь».

Спасылкі правіць