Матфій (грэч. Ματθίας, лац.: Matthias; памёр каля 80) — адзін з паслядоўнікаў Ісуса Хрыста, паводле кнігі Дзеянняў Апосталаў, быў абраны ў лік дванаццаці апосталаў замест Іуды Іскарыёта пасля здрады і самагубства апошняга. Матфій, як апостал, адметны тым, што яго прызначэнне не было зроблена асабіста Ісусам, Які ўжо ўзнёсся на нябёсы, а было зроблена астатнімі апосталамі на першай пасля ўзнясення Хрыста сустрэчы.

Матфій
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 80
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку святы
Дзень памяці 14 мая[1] і 24 лютага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Няма згадкі пра Матфія ў спісах вучняў ці паслядоўнікаў Ісуса ў трох сінаптычных Евангеллях. Паводле Дз. 1, у першыя дні пасля ўзнясення Ісуса сабраліся каля ста дваццаці яго вучняў і паміж сабою выбралі двух, каб замяніць Іуду: Іосіфа, якога звалі Варсавам (таксама вядомы як Юстус) і Матфія. Затым паслядоўнікі Ісуса маліліся: «Ты, Госпадзе, Сэрцаведзе ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў, прыняць пакліканне гэтага служэння і апостальства, ад якога адпаў Юда, каб ісці ў сваё месца». Затым яны кінулі жэрабя, і яно выпала на Матфія, таму ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў (Дзеі 1:23-26).

Ніякай дадатковай інфармацыі пра Матфія ў кананічным Новым Запавеце няма. У тэкстах хрысціянскай традыцыі яго імя падаецца па-рознаму: у сірыйскай версіі Еўсевія ён называецца «Талмаем», яго не трэба блытаць з Варфаламеем (што азначае сын Талмая), які першапачаткова быў адным з дванаццаці апосталаў. Клімент Александрыйскі кажа, што некаторыя лічылі яго Закхеем; у рукапісах Clementine Recognitions атаясняюць яго з Варнавай, таксама ёсць меркаванні, што Матфій і Нафанаіл у Евангеллі паводле Яна — адна і тая ж асоба.

Па словах Нікіфара (Historia Eccl., 2, 40), Матфій упершыню прапаведаваў Евангелле ў Іўдзеі, а ў вобласці Эфіопія (Калхіда), у цяперашні час Грузія, ён быў насмерць забіты камянямі. Знак, змешчаны на руінах рымскай крэпасці ў Гонія (Апсарос) у сучасным грузінскім рэгіёне Аджарыя, сцвярджае, што Матфій пахаваны ў гэтым месцы, што пацвярджаецца рукапісам Synopsis of Dorotheus:

  Матфій прапаведаваў Евангелле варварам і мясаедам у раёне Эфіопіі, дзе знаходзіцца марская гавань Хісус, у вусці ракі Фазіс. Ён памёр у Себастопалісе і быў пахаваны там, паблізу Храма Сонца.  

У захаваных копцкіх рукапісах Дзеяў Андрэя і Матфія таксама пазначана дзейнасць Матфія ў тым жа «горадзе людаедаў» у Эфіопіі.

Паводле іншай традыцыі, Матфій быў пабіты камянямі яўрэямі ў Іерусаліме, а затым абезгалоўлены.

Па словах Іпаліта Рымскага, Матфій памёр ад старасці ў Іерусаліме.

 
Яго магіла ў Падуі

Захавалася цытата Клімента Александрыйскага наконт Матфія (Stromateis VI.13):

  Не тое, каб яны сталі апосталамі праз выбранне некаторым асаблівым чынам, бо і Іуда быў абраны разам з імі. Але яны сталі апосталамі праз выбранне Таго, хто прадбачыць нават канчатковы лёс. Матфій, які не быў абраны разам з імі, аднак праявіў у сабе вартасць стаць апосталам, замяніў Іуду.  

Творы правіць

Захаваліся фрагменты Евангелля паводле Матфія, аўтарства якога некаторыя даследчыкі адносяць да Матфея, але раннія айцы царквы адносілі да ерэтычных твораў II стагоддзя.

Шанаванне правіць

Свята святога Матфія было ўключана ў Рымскі каляндар у XI стагоддзі і звычайна адзначаецца на шосты дзень календ сакавіка (24 лютага, а ў высакосныя гады 25 лютага). У сувязі з рэформай календара Рымска-каталіцкіх святых у 1969 годзе яго свята было перанесена на 14 мая, каб не адзначаць яго ў Вялікі пост.

Усходняя Праваслаўная Царква адзначае свята 9 жніўня.

У Царкве Англіі свята Св. Матфія адзначаецца 24 лютага, а таксама 14 мая. У Епіскапальнай царкве, а таксама ў некаторых лютэранскіх цэрквах яго свята прыпадае таксама на 24 лютага ці на 14 мая.

Сцвярджаецца, што рэшткі святога апостала Матфія пахаваны ў абацтве святога Матфія ў Трыры (Германія), куды яны былі прынесены імператрыцай Аленай Канстанцінопальскай, маці імператара Канстанціна Вялікага. Паводле грэчаскіх крыніц, рэшткі апостала пахаваныя ў замку Гонія-Апсарос (Грузія).

Зноскі

  1. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.