Мацвей Смаршчок (псеўд. Анатоль Бярозка ; 19 лютага 1915, в. Падлессе, цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобл. — 20 чэрвеня 2008) — беларускі паэт, культурны і грамадскі дзеяч. Заслужаны доктар медыцыны.

Мацвей Смаршчок
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лютага 1915(1915-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 2008(2008-06-20) (93 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, дзеяч культуры, грамадскі дзеяч
Мова твораў беларуская

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана і ліцэй у Баранавічах, у 1939 медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1929—39 публікаваў свае вершы ў віленскіх перыядычных выданнях (часопісы «Заранка», «Шлях моладзі», «Калоссе», газета «Крыніца»), Рэдагаваў часопісы «Шлях моладзі», «Калоссе», рукапісны гумарыстычны часопіс «3-за плоту» (выйшла 3 нумары). Пасля верасня 1939 пераехаў у Івацэвічы. Працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у ІІ сусветную вайну — у Баранавіцкім шпіталі. У 1944 выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым — у ЗША.

Мацвей Смаршчок памёр 20 чэрвеня 2008 года ў Мантысэле (штат Мінесота, ЗША). Пахаваны на каталіцкіх могілках царквы Святога Генрыка ў Мантысэле беларускім грэка-каталіцкім святаром а. Ігарам Лабацэвічам.

Творчасць правіць

Першая публікацыя А. Бярозкі за мяжой — верш «Ліст да маці (Пераклад з забытага)» (1955). Аўтар зборніка «Адзінаццаць вершаў» (1989; на беларускай і англійскай мовах). У вершах А. Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай беларускай паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай.

Сям’я правіць

У 1942 годзе ажаніўся з медсястрой Станіславай Кшывец, беларускай полькай. Жонка Станіслава малодшая за Мацвея Смаршчка на год, нарадзілася ў Мінску.

Меў дзвюх дачок: малодшая Мэры і Эмілія, якая нарадзілася яшчэ ў Баранавічах. Мэры — прафесар у каледжы ў Каліфорніі. Эмілія шмат гадоў працавала настаўніцай у Чыкага, а потым выйшла на пенсію і пераехала на Гаваі. Яе дачка, унучка Мацвея Смаршчка, таксама працуе ў адукацыі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993. С. 301—304.
  • Белы А. Бярозка // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996. С. 412.