Маціяс Гансалес (ісп.: Matías González; 6 жніўня 192512 мая 1984) — уругвайскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Футбол
Маціяс Гансалес
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1925(1925-08-06)
Памёр 12 мая 1984(1984-05-12) (58 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Сцяг Уругвая Сера
Нацыянальная зборная[* 2]
1949—1956 Сцяг Уругвая Уругвай 30 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 1950
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Бронза Ліма 1953
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу ўсёй кар’еры гульца выступаў за клуб «Сера» з Мантэвідэа. Ён таксама правёў 30 матчаў за зборную Уругвая, з 1949 па 1956 год. У 1950 годзе са сваёй зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. На пераможным чэмпіянаце быў адным з трох прадстаўнікоў свайго клуба. Але калі нападнік Рубен Моран згуляў толькі ў адным, вырашальным, матчы супраць Бразіліі, а абаронца Эктар Вільчэс так і застаўся ў запасе па ходзе турніру, то Маціяс Гансалес гуляў абсалютна ва ўсіх матчах зборнай і быў адным з ключавых гульцоў у абароне зборнай Уругвая.

Браў удзел у трох чэмпіянатах Паўднёвай Амерыкі — у 1949, 1953, 1955 гадах. Уладальнік бронзавых медалёў гэтага турніру ў 1949 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.