Мачулінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Мачу́лінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мачуліна.

Мачулінскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Ваўкавыскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мачуліна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 кастрычніка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лічыцкі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лічыцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дыхнавіцкага сельсавета[1]. 7 чэрвеня 1958 года перайменаваны ў Мачулінскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мачуліна. 2 кастрычніка 1959 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў Краснасельскі пассавет і Гнездаўскі сельсавет.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.