Маша і Мядзведзь

руская тэлевізійная праграма

«Маша і Мядзведзь» (руск.: «Маша и Медведь») — папулярны расійскі мультыплікацыйны серыял. Створаны студыяй Анімакорд з дапамогай трохмернай графікі. Прэм'ера адбылася 7 студзеня 2009 года.

Маша і Мядзведзь
Тып animated television series[d]
Жанр дзіцячы тэлевізійны серыял[d] і computer-animated television series[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Стваральнік Алег Генадзевіч Кузаўкоў[d]
Сцэнарыст
Кампазітар
Студыя Animaccord[d]
Краіна
Тэлеканал Расія-1
IMDb ID 1884856
Афіцыйны сайт

Ідэя праекта прыдуманая аніматарам Алегам Кузаўкавым 1996 года. Ён убачыў на пляжы дзяўчынку, паводзінамі падобную на героя мультфільма Машу. Таксама Кузаўкоў натхняўся мультсерыялам «Том і Джэры». Ідэя сюжэта базуецца на аднайменнай рускай народнай казцы «Маша і Мядзведзь».

У 2011 годзе выйшаў першы спін-оф пад назваю «Машыны казкі», які складаецца з 26 серыяй па матывам рускіх народных казак. У 2014 годзе выйшаў другі спін-оф пад назваю «Машыны страшылкі».

Сюжэт

Дзяўчынка Маша выпадкова аказваецца ў доме Мядзведзя, што жыве ў лесе. Яна ўчыняе там беспарадак, Мядзведзь ад гэтага ў роспачы. Ён спрабуе пазбавіцца ад непажаданай госці і адвозіць яе далей ад дома. Уначы ён пачынае хвалявацца за дзяўчынку і адпраўляецца на яе пошукі. Не знайшоўшы яе, Мядзведзь сумны вяртаецца дадому і знаходзіць там Машу. З гэтага моманту Маша і Мядзведзь — лепшыя сябры. Маша часта наведвае Мядзведзя, а той спрабуе яе выхоўваць.

З трэцяга сезона Маша падрастае і становіцца трохі больш адказнай. Цяпер яна радзей бывае ў Мядзведзя і больш займаецца сваімі справамі дома. Жыхары лесу і без яе пачынаюць сваволіць і трапляць у розныя непрыемнасці, а Маша дапамагае ім выблытацца.

Дыстрыбуцыя

Мультфільм «Маша і Мядзведзь» транслюецца на тэлеканалах Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Іспаніі, Канадзе, краінах Лацінскай Амерыкі і Сярэдняга Усходу.

З 2015 года серыял існуе ў фармаце інтэрактыўнага паўнаметражнага анімацыйнага фільма, дзе героі ўзаемадзейнічаюць з гледачамі.

Галоўныя героі

  • Маша (Марычка) — маленькая несуцішная дзяўчынка. Сяброўка Мядзведзя. Школьніца. Непаслухмяная, гарэзная. Любіць лядзяшы, прысмакі, гуляць з узнагародамі і кубкамі Мядзведзя, гуляць мячыкам, скакаць у вядры, глядзець мультфільмы, задаваць пытанні, расказваць казкі.
  • Мядзведзь — лепшы сябар Машы, званы ёю «Мішам», «Мішкай». Працавіты. Не размаўляе, былы цыркач, пенсіянер. Закаханы ў Мядзведзіцу. Пастаянна пакутуе ад Машыных свавольстваў.

Другарадныя персанажы

  • Мядзведзіца — любімая Мядзведзя і другі жаночы персанаж.
  • Заяц — сябар Машы і Мядзведзя. Часта пакутуе ад Машыных свавольстваў. Часам разам з Мядзведзем калупаецца ў агародзе, але часцей за ўсё адтуль крадзе моркву.
  • Ваўкі — пацешныя персанажы, часцей пакутуюць ад Машы, чым выходзяць пераможцамі.
  • Белка — На хуліганствы Машы адказвае, кідаючы сасновымі шышкамі.
  • Вожык — Вельмі рэдка ўдзельнічае ў выхадках Машы, не любіць, калі Маша псуе яго грыбы і ягады.
  • Панда — пляменнік Мядзведзя. Супернік Машы.
  • Хатнія жывёлы — Казёл, Куры, Певень, Свіння і Сабака, якія жывуць у двары дома Машы і хаваюцца ад яе ўсюды. Куры і певень сустракаюцца толькі ў сюжэце «Першая сустрэча». Адзіная жывёла, не баіцца Машы, — Свіння на імя Роза.
  • Тыгр — стары таварыш Мядзведзя па цырку.
  • Пінгвіненак — прыёмны сын Мядзведзя. Быў падкінуты яму ў выглядзе яйка і пазней выхаваны Машай і Мядзведзем, а затым адпраўлены дадому ў Антарктыду на самалёце.
  • Дзед Мароз — маленькі дзядок, ростам ледзь вышэй Машы.
  • Гімалайскі мядзведзь — рашучы, удачлівы, фізічна развіты, сапраўдны мачо.
  • Пчолы — злыя і агрэсіўныя. У серыі «Фатаграфія 9 на 12» прадстаўлены вельмі пацешнымі.
  • Даша — сястра Машы. З’яўляецца ў серыі «Двое на аднаго».
  • Дзяўчынка-чукча — дакладная копія Машы. Адрозніваецца ад яе чорнымі валасамі. Жыве на Паўночным полюсе.