Маўзалей Канстанцыі

Маўзалей Канстанцыі — круглы маўзалей дыяметрам 29 метраў, пабудаваны ў IV ст. на ўсходняй ускраіне Рыма як месца спачынку дачкі Канстанціна Вялікага — Канстанціны. Яна была пасля прылічана да ліку святых, а маўзалей у 1254 г. быў ператвораны ў царкву, прысвечаную яе імю (італ.: Santa Costanza).

Славутасць
Маўзалей Канстанцыі
41°55′21″ пн. ш. 12°31′03″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Рымская дыяцэзія[d]
Сайт santagnese.org/mausoleo.…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мазаічная столь.

Пры рэстаўрацыі храма ў 1620 годзе масіўны парфіравы саркафаг Канстанціны быў перамешчаны ў папскі збор старажытнасцяў у музей Пія-Клімента, у Ватыкане. Галоўным скарбам маўзалея цяпер з’яўляюцца мазаікі IV ст., якія ўяўляюць карціну прыстасавання паганскай эстэтыкі для хрысціянскіх задач.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

  • Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.

Спасылкі правіць