Маўрэтанія (лац.: Mauretania) — гістарычная вобласць на поўначы Афрыкі, на тэрыторыі сучасных Заходняга Алжыра і Паўночнага Марока.

Грабніца маўрэтанскіх цароў у Тыпасе

Да каланізацыі фінікійцамі асноўным насельніцтвам Маўрэтаніі былі берберы. Пасля асваення афрыканскага ўзбярэжжа пунамі ў рэгіёне ўтварыліся гарады. Першы вядомы імем уладар гэтых мясцін — нумідыйскі цар Сіфакс.

Маўрэтанскае царства правіць

З канца II стагоддзя да н.э. рымскія гісторыкі згадваюць цароў Маўрэтаніі. Саюзнікам Рыма быў маўрэтанскі цар Бокх I, які вядомы паланеннем свайго зяця — нумідыйскага цара Югурты. За гэта яму было дазволена акупаваць заходнюю частку Нумідыі.

Пасля смерці ў 33 годзе да н.э. Бокха II Маўрэтанскае царства страціла палітычную самастойнасць. Рымляне стварылі на яго тэрыторыі васальную дзяржаву пад уладарствам Юбы II. У 40 годзе н.э. апошні маўрэтанскі цар Пталамей забіты, а яго землі перайшлі ў рукі імператара.

Рымская правінцыя правіць

У 44 годзе рымскі імператар Клаўдзій па рацэ Мулуі падзяліў Маўрэтанію на дзве правінцыі — Цэзарэйскую з цэнтрам у Цэзарэі (захад Алжыра) і Тынгітанскую з цэнтрам у Тынгісе (поўнач Марока). У канцы III стагоддзя ўсходняя частка Цэзарэйскай Маўрэтаніі вылучана ў асобную правінцыю пад назвай Маўрэтаніі Сітыфенскай.

Рымскія імператары страцілі кантроль над Маўрэтаніяй у 420-я гады праз нашэсце вандалаў. Панаванне вандалаў над гэтым рэгіёнам было намінальным і да прыходу арабаў фактычнымі гаспадарамі Маўрэтаніі былі мясцовыя арыстакраты.

 
 
Маўрэтанія Кесарэйская Маўрэтанія Тынгітанская