Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»

Меда́ль «За выда́тную слу́жбу па ахо́ве грама́дскага пара́дку» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 1 лістапада 1950 года.

Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «За отличную службу по охране общественного порядка»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За отличную службу по охране общественного порядка»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 1 лістапада 1950
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 25 красавіка 1951
Колькасць каля 52 000
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» II ступені
Малодшая Медаль «За адвагу на пажары»

Статут медаля правіць

Медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца:

  • радавы і начальніцкі састаў работнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў за подзвігі і заслугі, праяўленыя ў ахове грамадскага парадку і барацьбе з крымінальнай злачыннасцю;
  • члены добраахвотных народных дружын і іншыя грамадзяне за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку і праяўленыя пры гэтым адвагу і самаадданасць.

Узнагароджанне медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумамі Вярхоўных Саветаў саюзных рэспублік.

Медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца:

  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі злачынных груп або затрыманні крымінальных злачынцаў;
  • за смелыя, умела праведзеныя дзеянні па папярэджанні рыхтуючыхся або раскрыцці ўчыненых крымінальных злачынстваў;
  • за актыўную працу па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць злачынным праявам;
  • за ўмелую арганізацыю работы органаў унутраных спраў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе з крымінальнай злачыннасцю;
  • за бездакорнае нясенне службы ў органах унутраных спраў, у часцях і падраздзяленнях унутраных войскаў;
  • за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку і праяўленыя пры гэтым адвагу і самаадданасць, актыўную барацьбу з хуліганствам, п'янствам, крадзяжом сацыялістычнай і асабістай уласнасці грамадзян, з парушэннямі правілаў савецкага гандлю, спекуляцыяй, самагонаварэннем і іншымі правапарушэннямі, якія прыносяць шкоду грамадству.

Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» носіцца на левым боку грудзей, а пры нашэнні ордэнаў і іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў вайсковай службе» II ступені.

Апісанне медаля правіць

Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» вырабляецца з пасярэбранага нейзільбера (да 1960 года з серабра) і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля, у цэнтры, надпіс рэльефнымі літарамі ў пяць радкоў «За отличную службу по охране общественного порядка». У верхняй частцы медаля намаляваная выпуклая пяціканцовая зорачка.

На адваротным боку медаля ў цэнтры, выпуклай формы герб СССР. У ніжняй частцы медаля, пад гербам, рэльефныя літары «СССР».

Абодва бакі медаля па акружнасці маюць выпуклы борцік.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай сіняга колеру шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з двума чырвонымі палоскамі пасярэдзіне стужкі шырынёй 1 мм кожная і чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 5 мм кожная.

Калодка з медалём пры дапамозе шпількі мацуецца да адзення.

Літаратура правіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 158—159. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 70—71.

Спасылкі правіць

Медаль «За отличную службу по охране общественного порядка». Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 08 января 2008.