Медаль Кэтрын Брус

Залаты медаль Кэтрын Вольф Брус (англ.: Bruce Medal) — адна з самых прэстыжных узнагарод для астраномаў і астрафізікаў, заснаваная Ціхаакіянскім астранамічным таварыствам.

Медаль заснаваны ў 1898 годзе ў гонар вядомага амерыканскага філантропа і апякункі астраноміі Кэтрын Вольф Брус.

Да Кэтрын Брус звярнуліся заснавальнікі Ціхаакіянскага астранамічнага таварыства і папрасілі яе вылучыць грошы на заснаванне залатога медаля, які будзе прысуджацца Таварыствам за астранамічныя працы найвышэйшага класа. Міс Брус пагадзілася выдаткаваць 2750 долараў у якасці грашовага дадатку Залатога медаля, які прысуджаецца штогод.

Пры гэтым былі распрацаваны правілы ўзнагароджання медалём, згодна з якімі штогод дырэктары трох амерыканскіх і трох замежных абсерваторый павінны па запыце Таварыства прадстаўляць ад аднаго да трох кандыдатаў, «годных атрымаць медаль у будучым годзе». Акрамя таго, адзначалася, што ўзнагарода павінна быць «інтэрнацыянальнай па характары і можа быць прысуджана грамадзяніну любой краіны незалежна ад полу».

Штогод медалём ўзнагароджваецца адзін з навукоўцаў за фундаментальныя дасягненні ў галіне астраноміі і астрафізікі.

Залаты медаль Кэтрын Брус Ціхаакіянскага астранамічнага таварыства стаў адной з самых паважаных узнагарод сярод астраномаў. Медалём Брус былі адзначаны найбольш выбітныя постаці зорнай навукі многіх краін.

Нягледзячы на адно з правілаў прысуджэння прэміі, першая жанчына-астраном атрымала Залаты медаль Кэтрын Брус толькі ў 1982 годзе; гэтай узнагародай была адзначана Элінор Маргерыт Бербідж.

Спіс лаўрэатаў правіць

(няпоўны спіс)

1890-я гады правіць

1900-я гады правіць

1910-я гады правіць

1920-я гады правіць

1930-я гады правіць

1940-я гады правіць

1950-я гады правіць

1960-я гады правіць

1970-я гады правіць

1980-я гады правіць

1990-я гады правіць

2000-я гады правіць

Спасылкі правіць