Мейфлаўэр (англ.: Mayflower, літ. «майская кветка» — так называюць у Англіі глог) — англійскае гандлёвае судна (тып якога часцей за ўсё вызначаюць як галеон), на якім англічане, якія заснавалі адно з першых брытанскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы, у 1620 годзе перасеклі Атлантычны акіян.

«Мейфлаўэр у гавані Плімута». Палатно Уільяма Холсала, 1882

Выкарыстоўваўся як гандлёвы карабель у рэйсах паміж Англіяй, Францыяй, Іспаніяй і Нарвегіяй. З 1609 па 1622 гады капітанам быў Крыстафер Джонс. Пасля яго смерці ў 1623 годзе судна, хутчэй за ўсё, было разабрана на драўніну.

Раніцай 6 верасня 1620 года карабель, капітанам якога быў Крыстафер Джонс, выйшаў з англійскага горада Плімут. Сто два перасяленцы знаходзіліся на яго борце: сорак адзін дарослы мужчына, дзевятнаццаць жанчын і дзеці, а таксама прынамсі два сабакі. Адно дзіця нарадзілася падчас плавання, яшчэ адно нарадзілася на караблі 20 лістапада, да абгрунтавання ў Плімуце. Экіпаж карабля складаўся з 25—30 чалавек. Самі сябе яны называлі «пілігрымамі».

Памеры «Мейфлаўэра», водазмяшчэнне якога было ўсяго 180 тон, не дазвалялі пасажырам размясціцца з камфортам. 11 (21) лістапада 1620 года, абмінуўшы мыс Код, судна стала на якар ля берагоў Плімута і пілігрымы прычалілі да Плімуцкай скалы (цяпер — нацыянальны помнік). На караблі лідарамі пілігрымаў Уільямам Брустэрам і Уільямам Брэдфардам было падпісана Мейфлаўэрскае пагадненне, якое стала кіраўніцтвам для новазаснаванай Плімуцкай калоніі.

Мейфлаўэр II правіць

 
«Мейфлаўэр II»

Поўнапамерная копія карабля Мейфлаўэр, створаная ў рамках праекта Plimoth Plantation, вядомая пад назвай Mayflower II, з 1957 года прышвартавана ў Плімуцкай бухце як музейны экспанат. Штогод Мейфлаўэр II наведваюць шматлікія дзясяткі тысяч турыстаў.

Спасылкі правіць