Мелітон Кантарыя

Мелітон Кантарыя (5 кастрычніка 192027 снежня 1993) — младшы сяржант Чырвонай Арміі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым пад кіраўніцтвам малодшага лейтэнанта А. П. Бераста ўзнялі Сцяг Перамогі на даху нямецкага рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года. Герой Савецкага Саюза.

Мелітон Варламавіч Кантарыя
груз. მელიტონ ქანთარია
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1920(1920-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1993(1993-12-27) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401946
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Часць 150-я стралковая дывізія
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
У адстаўцы дэпутат Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў грузінскім сяле (цяпер горад) Джвары (па іншых дадзеных у вёсцы Ілоры Ачамчірскага раёна Абхазскай АССР). Па нацыянальнасці грузін. Да прызыву ў Чырвоную Армію ў 1938 працаваў у калгасе. У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года; разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й Ударнай арміі 1-га Беларускага фронту. Паводле афіцыйнай савецкай версіі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым паставіў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас бітвы за Берлін. Групай кіраваў малодшы лейтэнант А. П. Бераста, ён, як і Ягораў і Кантарыя, быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але ён быў узнагароджаны толькі ордэнам Чырвонага Сцяга.

За устанаўленне сцяга, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі Залатая Зорка за № 7090.

На шырока вядомым пастановачным фотаздымку карэспандэнта ТАСС Яўгена Халдзея «Сцяг Перамогі над рэйхстагам» 2 мая 1945 года ўдзельнічалі дагестанец Абдулхакім Ісмаілаў, кіяўлянін Аляксей Кавалёў і Аляксей Горычаў з Мінска.

Дэмабілізаваўся ў 1946, вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, займаўся дробным гандлем. Затым пасяліўся ў Сухумі, сталіцы Абхазскай АССР, дзе працаваў дырэктарам крамы. У 1947 уступіў у ВКП (б). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР. Падчас грузіна-абхазскага канфлікту быў вымушаны ў верасні 1993 пакінуць свой дом і перабрацца ў Тбілісі, а затым у Маскву, дзе неўзабаве і памёр. Пахаваны ў вёсцы Джвары Цаленджыхскага раёна.