Мемарыяльная капліца (Мілавіды)

мемарыял у памяць аб Мілавідскай бітве

Мемарыяльная капліца — мемарыял у памяць аб Мілавідскай бітве, якая закончылася перамогай паўстанцкіх аддзелаў над царскімі войскамі падчас паўстання 1863—64 гадоў. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Славутасць
Мемарыяльная капліца
52°52′56″ пн. ш. 25°46′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мілавіды
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата заснавання 1931
Будаўніцтва 1931
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Д000746шыфр 112Д000746
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці на Брэсцкай шашы каля в. Каўпакі за 4,6 км на паўднёвы захад ад в. Мілавіды.

Гісторыя правіць

3 мая 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка з удзелам ветэрана паўстання паручніка Кулікоўскага, удзельніка бітвы пад Мілавідамі ў 1863 годзе. Пасля жалобнага набажэнства і асвячэння помніка каля яго маршам прайшлі калоны вайсковых частак з Баранавіч, грамадскіх арганізацый і пажарнікаў[1].

2 жніўня 2016 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь капліцы і крыжу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[2].

Апісанне правіць

Помнік уяўляе сабой капліцу вышынёй 13 метраў, якая размешчана насупраць сціплага крыжа на магіле расійскіх салдат, што загінулі ў Мілавідскай бітве[1].

Архітэктура правіць

Капліца — цэнтрычнае збудаванне: на квадратным у плане цокалі ўстаноўленыя чатыры калоны, якія нясуць пліту антаблементу; у завяршэнні сферычны гранёны купал з ажурным крыжам. Унутраная прастора абмежаваная міжкалоннымі арачнымі прасценкамі. На цокалі і пастаменце — памятныя надпісы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць