Мемфіс (англ.: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Размешчаны на паўднёвым захадзе штата Тэнесі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місісіпі, пры ўпадзенні ў яе ракі Уолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мемфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[3].

Горад
Мемфіс
англ.: Memphis
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
763,4 км²
Вышыня цэнтра
103 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 633 104 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Шчыльнасць
898,6 чал./км²
Агламерацыя
1 280 533 чалавек
Нацыянальны склад
белыя — 30,2%,
лацінаамерыканцы — 2,6%,
афраамерыканцы — 63,1%,
азіяты — 1,7%,
карэнныя амерыканцы — 0,6%,
гавайцы — 0,1%,
змяшаныя росы — 2,9%
Канфесійны склад
Этнахаронім
Мемфіец
Часавы пояс
Тэлефонны код
901
Паштовыя індэксы
77340
Афіцыйны сайт
memphistn.gov (англ.)
Мемфіс на карце ЗША
Мемфіс (Тэнесі) (ЗША)
Мемфіс (Тэнесі)

Агламерацыя Мемфіса ўключае ў сябе акрамя тых акруг, што знаходзяцца ў штаце Тэнесі, таксама і тыя, што знаходзяцца ў штатах Місісіпі і Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць агламерацыю Мемфіса другой па велічыні ў штаце Тэнесі. Больш за яе толькі агламерацыя горада Нэшвіла.

Мемфіс самы «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата (Ноксвіл, Чатануга і Нэшвіл). Жыхары Мемфіса называюцца мемфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мемфіс, — Цэнтральным Поўднем.

Гісторыя правіць

Да прыбыцця еўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз размешчаны Мемфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Іспанскі даследчык Эрнанда дэ Сота і два французскія даследчыкі Рэнэ Рабер Кавалье і Сью дэ ла Сае былі першымі, хто даследаваў тэрыторыю Мемфіса[4].

Геаграфія правіць

Мемфіс размешчаны на паўднёвым захадзе Тэнесі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², з якіх 723,4 км² ёсць зямля і 40,0 км² або 5,24 %, вада.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

Спасылкі правіць