Менора (іўр.: מְנוֹרָה [mənoːˈɾaː], літ.: свяцільня) — залатая сямісвечкавая свяцільня, якая, паводле Бібліі, знаходзілася ў Скініі Збору падчас туляння яўрэяў па пустыні, а затым і ў Іерусалімскім храме, да разбурэння Другога храма.

Менора перад Кнесетам

З'яўляецца адным з самых старажытных сімвалаў іўдаізму і яўрэйскіх рэлігійных атрыбутаў. У цяперашні час выява меноры (нараўне з Маген Давідам) з'яўляецца найбольш распаўсюджанай нацыянальнай і рэлігійнай яўрэйскай эмблемай. Менора намаляваная і на гербе Дзяржавы Ізраіль.