Ментар (каля 385 гады да н.э., Родас — 340 да н.э.) — грэчаскі военачальнік, які служыў у персідскай арміі цара Дарыя III.

Ментар Родаскі
стар.-грэч.: Μέντωρ
Дата нараджэння 380-я да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 340 да н.э.
Жонка Барсіна

Біяграфія правіць

Ментар, як і яго малодшы брат Мемнан, быў выхадцам з вострава Родаса.

Разам з братам Ментар служыў персідскаму сатрапу Фрыгіі Артабазу, атрымалі ў кіраванне Трааду. У 362 годзе да н.э. персідскія сатрапы, уключаючы Артабаза, паднялі паўстанне супраць цара Артаксеркса III. Паўстанне было падушана, і ў 353 годзе да н.э. Артабаз і Мемнан беглі ў Македонію да двара македонскага цара Філіпа II. Аднак Ментар застаўся і змог дамовіцца з Артаксерксам. Магчыма, Артаксеркс дараваў прабачэнне Ментару, але наўзамен загадаў Ментару захапіць Егіпет, які раней адбіўся ад персідскага валадарства. Пасля доўгай барацьбы Ментар у 343 годзе да н.э. змог заваяваць Егіпет і замацаваць над ім кантроль персаў. Пасля гэтага Ментар быў павышаны на пасадзе і далей змагаўся супраць анты-персідскіх мяцежнікаў у Малой Азіі. Ён таксама дапамог Артабазу і свайму брату вярнуцца назад у Азію.

У 340 годзе да н.э. Ментар сканаў, і яго замясціў Мемнан, які ажаніўся з яго ўдавой Барсінай. Дачка Ментара стала пазней жонкай Неарха.

Літаратура правіць

  • Hazel, John Mentor / Who’s who in the Greek World. — Routledge, 2000.