Мерастомавыя (Merostomata) — клас пераважна вымерлых марскіх членістаногіх жывёл.

Мерастомавыя

Мечахвост на пяску
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Merostomata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82698
NCBI  6844
EOL  1919

Падзяляюцца тры або чатыры атрады, з іх два або тры — ракаскарпіёны — вядомы з кембрыю-дэвону (каля 500 млн гадоў назад), адзін — мечахвосты — з сілуру (каля 400 млн гадоў назад) і існуе цяпвр.

Жылі на дне мелкаводных мораў, некаторыя, магчыма, у прэснай вадзе. Даўжыня вымерлых форм да 3 м, сучасных да 0,9 м. Цела ўкрыта хіцінавым панцырам, падзяляецца на галавагрудзі і членістае (да 12 сегментаў) брушка з іголкай на канцы. Мелі 12 пар канечнасцей (брушныя са шчэлепнымі пласцінкамі). Драпежнжі.

Літаратура правіць