Меркулавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ме́ркулавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Меркулавічы.

Меркулавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Меркулавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 060
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Чачэрскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Глыбочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Алёс, Батвінава, Ветвіца, Красніца і Прычалесня)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад Прыбарскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 29 снежня 2018 года скасаваны пасёлак Алёс[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1372 чалавекі[4], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1060 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2018 г. № 36 Об упразднении сельского населенного пункта Чечерского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.