Мерседэс (каманда Формулы-1)

Мерседэс (англ.: Mercedes, поўная назва Mercedes AMG Petronas F1 Team) — нямецкая каманда-аўтавытворца, што прымае ўдзел у Гран-пры Формула-1. Васьміразовы ўладальнік Кубка канструктараў 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 і 2021 гадоў.

Канцэрн Daimler-Benz дэбютаваў у Формуле 1 у 1954 годзе і з вялікім поспехам браў удзел у сезонах 1954-1955. Аднак пасля сезона 1955 годы кампанія пакінула серыю, і нягледзячы на пастаўкі матораў у 1990-х і 2000-х, не вярталася ў якасці завадской каманды аж да лістапада 2009 года.[1]

Да былога пілота Williams Ніка Росберга далучыўся сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер, які вярнуўся ў Формулу-1, а Нік Хайдфельд стаў рэзервовым гоншчыкам каманды.[2][3][4] У канцы 2012 года Шумахер завяршыў кар'еру ў Формуле-1. А новым напарнікам Ніка Росберга стаў чэмпіён 2008 года Льюіс Хэмілтан.

Зноскі

  1. Дмитрий Бухаров (2009-11-16). "Mercedes-Benz покупает Brawn". F1News.ru. Праверана 2010-03-13.
  2. Бухаров, Дмитрий (2009-11-23). "В Mercedes-Benz подтвердили контракт с Росбергом". F1News.ru. Праверана 2010-01-31.
  3. Лось, Андрей (2010-12-23). "Официально: Михаэль Шумахер — гонщик Mercedes-Benz". F1News.ru. Праверана 2010-01-31.
  4. Бухаров, Дмитрий (2010-02-04). "Ник Хайдфельд — третий пилот Mercedes-Benz". F1News.ru. Праверана 2010-02-04. {{cite news}}: no-break space character у |title= на пазіцыі 14 (даведка)