Месаамерыканскія кодэксы

Месаамерыканскія кодэксы — рукапісныя дакументы карэнных народаў Цэнтральнай Амерыкі даіспанскага і ранняга каланіяльнага перыяду, дзе ў асноўным у піктаграфічнай форме асвятляюцца гістарычныя і міфалагічныя падзеі, рэлігійныя рытуалы, гаспадарчыя тэмы (напрыклад, збор падаткаў), утрымліваюцца астранамічныя і варажбовыя табліцы і іншыя звесткі.

Фрагмент Бурбонскага кодэкса з подпісамі на іспанскай мове

Гэтыя ўнікальныя дакументы з'яўляюцца найкаштоўнейшым помнікам Месаамерыканскай культуры і гісторыі. Іх прынята называць па імёнах іх даследчыкаў або ўладальнікаў або па месцы захоўвання (напрыклад, кодэкс Батурыні або Ватыканскі кодэкс 3773). У цяперашні час кодэксы і іх факсіміле знаходзяцца ў бібліятэках і музейных зборах розных краін свету.

Гл. таксама правіць