Месаяха́ (руск.: Мессояха́[1][2], руск.: Мессо-Яха[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Месаяха
Характарыстыка
Даўжыня 466 км
Басейн 26 000 км²
Расход вады 230 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Ніжнеенісейскае ўзвышша
 • Каардынаты 69°22′46″ пн. ш. 81°39′03″ у. д.HGЯO
Вусце Карскае мора
 • Месцазнаходжанне Тазаўская губа
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 67°39′22,70″ пн. ш. 77°49′19,90″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тазаўская губа → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга
Раён Тазаўскі раён
Код у ДВР 15050000212115300072250
physical
Месаяха
Месаяха
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 466 км. Плошча вадазбору 26 000 км². Сярэдні расход вады складае 230[4] м³/с, аб’ём сцёку 7,259[4] км³/год. Рака працякае па паўночна-ўсходняй частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Тазаўскую губу Карскага мора. Рэчышча звілістае. У зімовы перыяд рака перамярзае.

Прытокі Месаяхі: Нянгус-Яха, Вялікая Харвута-Яха, Малая Харвута-Яха, Няда-Яха, Хайлаха-Яха, Вялікая Варкута-Яха, Малая Варкута-Яха, Мудуйяха (Мудуй-Яха), Індзік-Яха, Варкута-Яха, Хасуй-Яха, Паюта-Яха і інш.[3] У басейне ракі шмат азёр.

Месаяха з’яўляецца месцам нерасту рыб (чыр, сіг, рапушка).

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин.- М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
  3. а б Река Мессо-Яха // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  4. а б Кременецкая Е. Р. Мессояха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць