Месца пад сонцам (альбом)

«Месца пад сонцам» (выдаваўся пад назвай «Легенды беларускага рок-н-ролу: Бонда») — першы альбом рок-гурта Бонда, запісаны ў 1986 годзе і афіцыйна выдадзены толькі ў 1996 годзе на аўдыёкасетах. Песні «Слуцкая брама» і «Стэфка» пазней увойдуць у рэпертуар рок-гурта Крама.

Месца пад сонцам
Вокладка альбома Бонда «Месца пад сонцам» (1996)
Студыйны альбом Бонда
Дата выпуску 1996
Запісаны 1986
Жанр Рок
Мова песень Беларуская
Лэйбл Каўчэг
Храналогія Бонда
Месца пад сонцамБонда
(1999)

Альбом запісваўся на працягу года ў самаробнай студыі ў Інстытуце культуры. Пад час запісу ўдарніка Сяргея Кныша забралі ў армію, таму яго замяняў Сяргей Брыкса. У якасці вокладкі была выбрана неафіцыйная эмблема гурта (мыш, што ўгрызаецца ў гітару), створаная ў 1985 годзе Міхаілам Анемпадыставым.

Песні для запісу выбіраліся выпадкова, толькі было абгаворана не запісваць песні на рускай мове і на вершы іншых аўтараў (напрыклад, Кандрата Крапівы, на вершы якога гурт меў некалькі песняў).

Як зазначае Сяржук Сахараў, з гэтага альбома Бонда «запачаткавала беларускія музычныя традыцыі нонканфармізму і... здолела акумуляваць творчыя магчымасці таленавітых музыкаў».

Змест правіць

  1. «Не сьпяшайся жыць»
  2. «Ліст дадому»
  3. «Слуцкая брама»
  4. «Кожны з нас»
  5. «Падарожжа»
  6. «Блюз»[1]
  7. «Вынаходнікі»
  8. «Стэфка»
  9. «Соль жыцьця»
  10. «Раз-пораз»
  11. «…»

Удзельнікі правіць

Зноскі

  1. У зборніку «Бонда», выдадзеным у 1999 годзе, гэтая песня атрымала назву «Шляхі ў ноч».

Спасылкі правіць