Месідо́р (фр.: messidor, паводле лац.: messis — жніво і грэч. δῶρον — дарунак) — 10-ы месяц (19/20 чэрвеня — 18/19 ліпеня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц месідор

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.