Метлюжок цыбульны

Метлюжок цыбульны[3] (Poa bulbosa) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[4].

Метлюжок цыбульны

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa bulbosa L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41116
NCBI  202404
EOL  1114601
GRIN  t:28920
IPNI  87279-3
TPL  kew-435458

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-50 см, якая ўтварае друзлую дзярновіну. Сцёблы гладкія, тонкія.

Лісце вузкае, ніткападобнае, шаравата-зялёнае, у 5-10 разоў карацей похвы. Похвы пры аснаванніпарасткаў пашыраныя, патоўшчаныя, якія ўтвараюць цыбульнападобныя патаўшчэнні[4][5].

Анемафіл. Суквецце — густая сціснутая мяцёлка яйкападобнай формы. Каласкі вівіпарныя, даўжынёй 3,5—7 мм, з 4-12 кветкамі. Каласковыя лускі шырока яйкападобныя, тонка завостраныя; ніжнія лускі па кілю і жылках апушаныя. Калус з невялікім пучком звілістых валасінак. Цвіце з красавіка па чэрвень[4][5].

Лік храмасом 2n = 28, 42[4].

Экалогія і распаўсюджанне правіць

Жыве ў стэпах, паўстэпах, на пясках, прырэчных галечніках, камяністых і шчабністых схілах[5].

Насяляе ў Сярэдняй Азіі, Кітаі, Паўднёвай і Сярэдняй Еўропе[4].

У Расіі сустракаецца ў Сібіры, у Паволжы, на Каўказе і Паўднёвым Урале.

Сінаніміка правіць

Жывародная форма віду вядомая як Poa bulbosa var. vivipara (= Poa bulbosa subsp. vivipara)[4].

Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[6]

Сінонімы правіць

Інфравідавыя рангі правіць

Ахоўны статус правіць

Занесены ў Чырвоныя кнігі Новасібірскай вобласці і Рэспублікі Татарстан. Адзначаны на тэрыторыі шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е Мятлик луковичный(недаступная спасылка). Агроэкологический атлас России и сопредельных стран. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  5. а б в Олонова М.В. Флора Сибири. — Т. 2. — С. 170.
  6. гл. картку таксона на TPL
  7. Мятлик луковичный. ООПТ России.

Літаратура правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Poa bulbosa


Спасылкі правіць