Мето́па (μετόπη — прастора паміж вачамі) — у архітэктуры элемент фрыза дарычнага ордара ў выглядзе каменных або керамічных пліт, якія запаўняюць прамежкі паміж дзвюма трыгліфамі. Метопы нярэдка ўпрыгожваліся рэльефамі, радзей — жывапісам.

Дарычная метопа
Метопа Парфенона: бітва кентаўраў з лапіфамі

Да развіцця каменнай архітэктуры метопамі звалі прамавугольныя прамежкі паміж тарцамі бэлек перакрыцця, якія выходзяць на фасад будынка.

Літаратура правіць

  • Robertson, D. S. (1929) Handbook of Greek and Roman Architecture. Cambridge: Cambridge University Press.

Спасылкі правіць