Метрасексуа́л (англ.: Metrosexual, па-беларуску — франт) — тэрмін, уведзены ў 1994 годзе брытанскім журналістам Маркам Сімпсанам для азначэння сучасных мужчын любой арыентацыі, якія маюць яскрава выражаны эстэтычны густ і трацяць шмат часу і грошай на ўдасканаленне свайго выгляду і спосабу жыцця.

У 2002 годзе вынаходнік тэрміна назваў Дэвіда Бэкхэма «самым метрасексуальным метрасексуалам»[1].

Тэрмін «метрасексуал» — процілегласць тэрміну «мача». Метрасексуалы — шанавальнікі ўсяго вытанчанага, цудоўнага, дбаюць пра свой выгляд, наведваюць касметычныя салоны, прытрымліваюцца моды.

У XIX стагоддзі падобны культурны феномен быў вядомы пад назвай дэндзі. Пазней з’явіўся ідэалагічна супрацьлеглы тэрмін — «рэтрасексуал», г.з. мужчына, які прытрымліваецца традыцыйных поглядаў на адносіны з жанчынамі і мужчынскай манерай апранацца.

Найбольш вядомыя метрасексуалы:

Зноскі

  1. Meet the metrosexual (англ.)(недаступная спасылка). — www.salon.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2008.

Крыніцы і спасылкі правіць