Механічны апельсін

«Механі́чны апельсі́н» (англ.: A Clockwork Orange) - раман-антыутопія англійскага пісьменніка Энтані Бёрджэса, напісаны ў 1962 годзе. Раман стаў шырока вядомым дзякуючы знакамітай экранізацыі, зробленай рэжысёрам Стэнлі Кубрыкам у 1971 годзе.

Механічны апельсін
A Clockwork Orange
Аўтар Энтані Бёрджэс
Жанр антыўтопія
Мова арыгінала англійская
Выдавецтва Heinemann[d]
Выпуск 1962
Электронная версія

Гісторыя напісання і назвы правіць

Энтані Бёрджэс напісаў свой раман адразу пасля таго, як дактары паставілі яму дыягназ пухліна мозга і заявілі, што жыць яму засталося не больш за год. Гэтая акалічнасць істотна адлюстравалася сюжэце рамана. Сам Бёрджэс казаў, што гэты твор, наскрозь прасякнуты болем. Назва механічны апельсін ужываецца ў пераносным сэнсе і азначае чалавека, пазбаўленага свабоды выбара, волі. Мяркуецца, што словозлучэнне пайшло са слэнгу лонданскіх кокні. Таксама можна заўважыць паралелі з малайскай мовай (аўтар сем год пражыў ў Малайзіі), дзе слова «orang» значыць «чалавек», а на англійскай «orange» — «апельсін»

Сюжэт правіць

Падзеі разгортваюцца ў недалёкай будучыні (адносна 70-ых) у Англіі. Раман складаецца з трох частак і апавядае пра незвычайнага хлопца-падлетка Алекса. У першай частцы аўтар уводзіць нас у страшны свет будучыні і апісвае злачынствы Алекса і ягонай банды. У другой частцы Алекс трапляе ў турму, дзе яму прапануюць правесці эксперымент, прайсці адмысловы "курс лячэння" пасля якога ён зможа выйсці на волю. У трэцяй апісваецца новае жыццё Алекса пасля турмы.

Мова рамана правіць

Раман напісаны даволі незвычайнай мовай - сумесь англійскай і рускай. Так званы "надсат", моладзевы слэнг "надсатых" (наццатых), то бок тынэйджэраў. Аўтар выказаў меркаванне, што ў будучыню сферы ўплыву славяна-цыганскай культуры значна пашырацца і гэта закране перш за ўсё мову. Аднак слэнг пашыраны толькі сярод маладзейшага пакалення, і можна заўважыць што сярод дарослых ён застаецца незразумелым. У англійскім тэксце сярод іншых ужываюцца такія словы як "korova", "ruki", "litso", "starikashka", "drug", "zavedenije" ды інш. У перакладзе на расійскую часцей за ўсё гэтыя словы замяняюцца адпаведнымі англійскімі, ці пішуцца лацінкай, што вылучае іх сярод рускамоўнага тэксту. Таксама ў рамане згадваюцца знакамітыя расійскія мясціны, як, напрыклад, Парк Перамогі.

Экранізацыя правіць

У 1971 годзе раман быў экранізаваны рэжысёрам Стэнлі Кубрыкам. Роль Алекса выконвае акцёр Малькольм Макдауэл, для якога гэтая экранізацыя стала першай сур'ёзнай работай. Гэты фільм стаў класічным і займеў вялікую папулярнасць, адразу стаўшы часткай моладзевай культуры 70-ых. Фільм атрымаў 5 узнагарод і 16 намінацыі. Праз масавыя беспарадкі, што пачаліся адразу пасля прэм'еры, а таксама праз вялікую колькасць гвалту і непрыстойных сцэн, фільм быў забаронены судом Вялікабрытаніі.


Таксама паводле кнігі былі пастаўленыя шматлікія тэатральныя пастаноўкі.

Мастацкая каштоўнасць правіць

Твор мае вялікую мастацкую каштоўнасць. У ім паднятыя вострыя пытанні агрэсіі ў сучасным грамадстве, чалавечай волі. Што прымушае чалавека чыніць гвалт? Ці мае нехта права пазбаўляць чалавека свабоды выбару, волі няхай нават з мэтай пакарання і выпраўлення?

Спасылкі правіць