Мехмед VI (2 лютага 1861 — 16 мая 1926) — 36-ы і апошні султан Асманскай імперыі ў 19181922. Брат Мехмеда V, сын Абдул-Меджыда І і Гюлюсцю (этнічнай чаркешанкі, народжанай Генрыеты).

Мехмед VI Вахідэдзін
محمد سادس‎ - Mehmed-i Sadis
Сцяг36-ы Асманскі султан
3 ліпеня 1918 — 16 лістапада 1922
Папярэднік Мехмед V
Пераемнік тытул скасаваны
Нараджэнне 14 студзеня 1861(1861-01-14)[1][2][…]
Смерць 16 мая 1926(1926-05-16)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Абдул-Меджыд I
Маці Гюлюсту[d]
Жонка Emine Nazikeda Kadın[d], Müveddet Kadın[d], Nevvare Hanım[d], Nevzad Hanım[d] і Inşirah Hanım[d]
Дзеці Rukiye Sabiha Sultan[d], Ulviye Sultan[d] і Şehzade Mehmed Ertuğrul[d]
Нацыянальнасць Турак-асман
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал-фельдмаршал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прыняцце Мехмедам VI умоў Сеўрскага дагавора пасля разгрому Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне выклікала ўзрушанне ў арміі і нацыяналістычных колах імперыі і прывяло да стварэння альтэрнатыўнага цэнтра ўлады — Турэцкай Вялікай Нацыянальнай Асамблеі пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка), якая адхіліла Мехмеда VI ад кіраўніцтва краінай.

Прыняцце часовай канстытуцыі новаўтворанай Турцыі стала падставай для скасавання 1 лістапада 1922 султанату. 17 лістапада Мехмед VI пакідае Стамбул на борце англійскага ваеннага карабля «Малайя», жыве ў выгнанні спачатку на Мальце, потым на італьянскай Рыўеры пад абаронай англічан. Памёр у Салерна (Італія), пахаваны ў Дамаску (Сірыя).

Быў пяць разоў жанаты (на абхазцы, грузінцы і трох турчанках), з дзвюма жонкамі развёўся. Меў чацвёра дзяцей, адну ўнучку.

Гл. таксама правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Mehmed VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Mehmet VI // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі правіць