Мецца-сапрана (італ.: mezzo-soprano ад mezzo — сярэдні) — жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта.

Асноўныя вакальныя дыяпазоны
Сапрана
Мецца-сапрана
Кантральта
Тэнар
Барытон
Бас

Адрозніваюць высокае (лірычнае) мецца-сапрана, блізкае да сапрана, і нізкае, якое набліжаецца да кантральта.

Для мецца-сапрана характэрныя паўната гучання ў сярэднім рэгістры, наяўнасць ніжняга груднога рэгістра, а таксама крыху больш рэзкае ў параўнанні з сапрана гучанне на верхніх нотах.

Дыяпазон мецца-сапрана — а (в) — а² (в²).

Сярод оперных партый, напісаных для мецца-сапрана:

Сярод вядомых беларускіх оперных артыстак мецца-сапрана — С. Данілюк, Р. Асіпенка, Г. Цэпава, В. Валчанецкая, Л. Галушкіна, К. Кудрашова, П. Дружына, Н. Галеева, Н. Руднева і іншыя.

У хоры мецца-сапрана выконваюць партыі першых альтоў. Асаблівая разнавіднасць мецца-сапрана — каларатурнае мецца-сапрана (партыя Разіны ў «Севільскім цырульніку» Дж. Расіні)

Літаратура правіць