Мнемазіна, апалон чорны (Parnassius mnemosyne) — матыль з сямейства паруснікаў.

Мнемазіна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parnassius mnemosyne L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  213953
EOL  131936

Апісанне правіць

Матылі сярэдніх памераў. Крылы ў размаху 55-60 мм, паўпразрыстыя. Агульны тон афарбоўкі крылаў белы, на верхавіне і вонкавым краі пярэдніх крылаў шэрае поле. На пярэдніх крылах па 2 чорныя плямы. Цела матыля і ўнутраныя краі задніх крылаў чорныя, значна апушаныя.

Распаўсюджанне правіць

Пашырэнне: ад Пірэнеяў да Цэнтральнай Азіі. Часта трапляецца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе; у Беларусі дакладна вядома толькі некалькі месцаў знаходжання.

Месцы пражывання строга абмежаваны. Звязаны з ростам кармавой расліны — чубаткі пустой (Corydalis cava). Насяляе лясныя паляны з квітучымі раслінамі, высечкі.

Біялагічныя асаблівасці правіць

Аселы від. За год дае адно пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Адкладваюць яйкі толькі на чубаткі. Вусені днём не кормяцца, хаваюцца пад лісцем або камянямі. Зімуюць маладыя вусені, якія яшчэ не выйшлі з яек.

Ахова правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Няздольнасць віду да міграцый уплывае на скарачэнне колькасці і поўнае вынішчэнне яго пры выкарыстанні ў гаспадарчых мэтах тых участкаў лесу, дзе ён жыве. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5