Мон-Дор (фр.: Monts Dore) — група патухлых вулканаў ва Францыі, размешчаная ў Цэнтральным масіве.

Мон-Дор
фр. Monts Dore
Краіна
Горная сістэмаЦэнтральны масіў 
Апошняе вывяржэнненеаген 
Вышыня вяршыні1886 м 
Мон-Дор (Францыя)
Мон-Дор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Масіў складаецца з шэраг моцна разбураных эрозіяй лававых конусаў, з якіх найбольш высокім з’яўляецца Пюі-дэ-Сансі (1886 м). Апошнія вывяржэнні Мон-Дора адбыліся ў неагене. Маюцца сляды старажытнага абледзянення. Горныя лугі і хмызнякі, сустракаюцца невялікія масівы хваёвых лясоў. Насельніцтва займаецца авечкагадоўляй.

Літаратура правіць