Мора Вільготнасці

Мора Вільготнасці (лац.: Mare Humorum) — невялікае круглае месяцавае мора, размешчанае ў паўднёва-заходняй частцы бачнага з Зямлі боку Месяца.

Мора Вільготнасці
Мора Вільготнасці

Апісанне правіць

Горы навакол Мора Вільготнасці ўтвараюць мяжу старажытнага басейна ўдарнага паходжання. Басейн запоўнены застылай базальтавай лавай, якая прасціраецца месцамі за яго мяжу: так, паўночна-заходняя мяжа басейна плаўна пераходзіць у паўднёвы ўскраек Акіяна Бур. Пласт застылай лавы, як мяркуецца, мае таўшчыню больш за 3 км, пры гэтым таўшчыня пласта павялічваецца да цэнтра басейна. Дакладны ўзрост мора складана ўсталяваць, паколькі не існуе узораў горнай пароды, сабраных у гэтай вобласці. Аднак лічыцца, што ўзрост мора падобны з ​​узростам Нектарыйскага і Імбрыйскага басейнаў, г. зн. ляжыць у межах ад 3,4 да 4,4 млрд гадоў[1].

Размяшчэнне Мора Вільготнасці на
бачным боку Месяца

Даследчыкі лічаць Мора Вільготнасці даволі цікавым утварэннем з пункту гледжання навукі, паколькі яно дазваляе зразумець працэсы фарміравання іншых месяцавых мораў пад уздзеяннем тэктонікі басейнаў і эвалюцыю масконаў — абласцей месячнай кары з гравітацыйнымі анамаліямі.

Зноскі

  1. Mare Humorum Craters Tell Story Of Basalt(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014. Праверана 9 лістапада 2013.

Спасылкі правіць