Морква[3] (Daucus) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Морква

Морква пасяўная (Daucus carota sativus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daucus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29476
NCBI  4038
EOL  71056
GRIN  g:3418
IPNI  39902

Батанічнае апісанне правіць

Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом вышынёй да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі.

Арэал правіць

Вядома каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від[4] — морква дзікая (Daucus carota).

Значэнне і выкарыстанне правіць

У культуры вядома з II ст. да н.э., у Еўропе — з XIV ст. н.э. Культывуецца морква пасяўная (Daucus carota sativus).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларусі

Спасылкі правіць

  • Морковь: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)