Мост Нармандыі — вантавы дарожны мост, адзін з самых доўгіх падвесных мастоў у свеце. Спраектаваны французскім інжынерам Мішэлем Вірлажо.

Знаходзіцца ў Францыі, перасякае вусце ракі Сены паміж Гаўрам і Анфлёрам. Даўжыня збудавання складае ў цэлым 2350 м з цэнтральным пралётам у 935 м, маюцца два бакавых шляхаправода: паўднёвы даўжынёй 600 м і паўночны даўжынёй 800 м, а шырыня ў 23 м дастатковая для чатырохпалоснага руху транспарту. Ён стаіць на 184 апорах. Пілоны, якія падтрымліваюць праезная частка, маюць вышыню 215 м. Па сваіх памерах на 2009 год ён займае другое месца ў свеце.

У праект было ўкладзена 465 млн долараў. Праблемы пры будаўніцтве былі настолькі вялікія, што ўзвядзенне вантавага моста заняло амаль 7 гадоў. Пабудаваны ў 1995 г.