Мост дона Луіша (парт.: Ponte de D. Luís) — чыгуначны, аўтамабільны і пешаходны мост цераз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая. Пабудаваны па праекце вучня і кампаньёна Гюстава Эйфеля Тэафіла Сейріга ў 1886 годзе. Названы ў гонар караля Луіша I.

Понты-ды-Дон-Луіш
Понты-ды-Дон-Луіш
Каардынаты: 41°08′24″ пн. ш. 8°36′34″ з. д.HGЯO
Вобласць ужывання Чыгуначны
Аўтамабільны
Пешаходны
Перасякае Дору
Месца размяшчэння
Канструкцыя
Агульная даўжыня 385,25 м
Вышыня канструкцыі 45 м[1]
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Léopold Valentin[d] і Théophile Seyrig[d]
Адкрыццё 1886
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мост з вышыні птушынага палёту

Мост мае даўжыню 385,25 м і важыць 3045 тон, даўжыня арачнага пралёта складае 172 м, а яго вышыня — 44,6 м. Ніжні ўзровень, які праходзіць над самай паверхняй вады, звязвае раён Рыбейра горада Порту са скляпамі і віннымі складамі горада Віла-Нова-ды-Гая. Верхні ўзровень злучае верхні раён Порту, размешчаны побач з чыгуначным вакзалам Сан-Бенту, з верхняй часткай Віла-Нова-ди-Гая.

Понты-ды-Дон-Луіш з'яўляецца своеасаблівым сімвалам горада Порту. Яго выяву часта можна сустрэць на этыкетках мясцовага партвейна.

Спасылкі правіць

  1. https://www.travel-in-portugal.com/attractions/dom-luis-i-bridge.htm