Мотор Січ (авіякампанія)

Мотор Січ — украінская авіякампанія якая размяшчаецца ў Запорожжы, структурнае падраздзяленне АТ «Мотор Січ». Мае флот з 10 самалётаў і 7 верталётаў, выконвае рэгулярныя пасажырскія міжнародныя і ўнутраныя рэйсы, пасажырскія і грузавыя чартарныя рэйсы, а таксама спецыяльныя рэйсы, якія забяспечваюць дзейнасць галаўнога прадпрыемства.

Мотор Січ
ІАТА
M9
ІКАА
MSI
Пазыўны
MOTOR SICH
Дата заснавання 1984
Хабы Міжнародны аэрапорт Запарожжа
Памер флота 17
Кірункі 4
Штаб-кватэра Запарожжа, Украіна
Сайт: https://flymotorsich.com/

Мае ўласную лётна-тэхнічную базу — стаянкі, комплекс авіятэхнічных збудаванняў (ангары, авіяцыённа-тэхнічныя базы і інш.), сертыфікаваную службу авіябяспекі, лабараторыю па расшыфроўцы чорных скрынь[1]. Асноўнай пляцоўкай кампаніі з’яўляецца «Міжнародны аэрапорт Запорожжа»[2].

Дзейнасць правіць

 
Ан-140-100, UR-14005
 
Ан-74ТК-200, UR-74026
 
Ан-24РВ, UR-MSI
 
Ан-12Б, UR-11819
 
Як-40, UR-MSX
 
Мі-2МСБ-1, UR-MSM

Прадстаўніцтвы авіякампаніі маюцца ў Запарожжы, Кіеве, Львове, Адэсе, Маскве, Мінску.

Па стане на 2007 год штат авіякампаніі складаў 197 супрацоўнікаў[2].

Авіякампанія ААТ «Мотор Січ» мае сертыфікат адпаведнасці сістэмы кіравання якасцю патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001:2008.

Флот правіць

Па стане на 2021 год флот кампаніі складаўся з наступных паветраных судоў[3]:

Мадэль Дзяржаўны знак Завадскі нумар Год вырабу № рэгістрацыйнага пасведчання
Ан-12Б UR-11819 6344009 1966 РП2589/4
Ан-12БК UR-11316 9346810 1969 РП2868/3
Ан-140-100 UR-14005 36525305021 2003 РП3265/2
Ан-24РВ UR-47297 7306610 1971 РП1139/3
Ан-24РВ UR-BXC 37308902 1973 РП3025/3
Ан-24РВ UR-MSI 27307608 1972 РП3029/2
Ан-74ТК-200 UR-74026 36547096919 1992 РП2735/4
Мі-2 UR-MSG 514424095 1975 РП4079
Мі-2 UR-VBG 545620048 1978 РП4542
Мі-2 UR-VBH 544949106 1976 РП4613
Мі-2МСБ-1 UR-MSM 5210001106 1986 РП2360/4
Мі-2МСБ-1 UR-VBI 544337085 1975 РП4473/2
Мі-8МСБ-Т UR-MSJ МСБ8430005 2014 РП4281
Мі-8МСБ-Т UR-VBE 9721712 1972 РП4535
Як-40 UR-88310 9940760 1980 РП3000/4
Як-40 UR-MSX 9530642 1975 РП3454/1
Як-40 UR-VBV 9510540 1975 РП2173/4

У жніўні 2006 парк кампаніі складаўся з:[4]

  • 1 Ан-140

На 2009 год авіякампанія мела ў сваім распараджэнні наступныя паветраныя судны:

  • 1 × Ан-140
  • 3 × Ан-12
  • 2 × Ан-24РВ
  • 1 × Ан-74
  • 2 × Як-40

На 2011 год флот авіякампаніі складаў[5]:

  • пасажырскія самалёты[6] (Як-40[7] у тым ліку і UR-87215 VIP[8], Ан-140[9], Ан-24РВ[10]);
  • грузавы самалёт[11] Ан-12БК UR-11316 1969 года выпуску[12];
  • грузапасажырскі самалёт[13] Ан-74ТК-200[14] (на самалёце ўсталяваныя два турбавентылятарных рухавіка Д-36 серыі 3А вытворчасці ААТ «Матор Січ», якія адпавядаюць патрабаванням ICAO па нізкаму ўзроўню шуму і выкіду забруджвальных рэчываў у атмасферу).

Гісторыя правіць

Гісторыя стварэння авіякампаніі пачалася ў адпаведнасці з загадам Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці СССР № 489 ад 1983/12/07 года аб перадачы ААТ «Мотор Січ» першага самалёта Як-40 № 83219. Першы рэйс самалёт здзейсніў 24 кастрычніка 1984 года па маршруце Запорожжа — Масква — Запорожжа.

Паветраныя судны якія раней выкарыстоўваліся авіякампаніяй

Затым самалётны парк вырас з 1 самалёта да 16. Гэта былі: Ан-12, Ан-26, Ан-74, Як-40, Мі-8, Мі-17. Асабісты склад павялічыўся з 12 да 230 чалавек. Пасля распаду Савецкага Саюза Запарожскі лётны атрад быў рэарганізаваны. Непасрэдна авіякампанія была зарэгістраваная ў 1995 годзе[1].

Сертыфікат эксплуатанта № 025 ад 22.01.2009 года выдадзены Укравіятрансам. Ліцэнзія на выкананне авіяцыйных перавозак № 041697 ад 23.08.2007 года.

З красавіка па лістапад 2009 года авіякампанія «Мотор Січ» знаходзілася ў спісе забароненых у Еўрасаюзе авіякампаній, аднак пасля авіякампанія зноў атрымала права лётаць у ЕС[15].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Фатеева Л.. Мотор Сич. ТРК "Алекс" (5 жніўня 2011).
  2. а б "Directory: World Airlines". 2007-04-10.
  3. Реєстр цивільних повітряних суден України(недаступная спасылка). Державна авіаційна служба України (15 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  4. Flight International, 3-9 October 2006
  5. Парк ВС Авиакомпании на 2011 год Архівавана 23 мая 2011.
  6. Парк пассажирских ВС Авиакомпании Архівавана 23 мая 2011.
  7. Пассажирский самолёт Як-40 Архівавана 24 мая 2011.
  8. VIP чартер Архівавана 25 красавіка 2010.
  9. UR-14005
  10. Пассажирский самолёт Ан-24РВ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 13 ліпеня 2021.
  11. Парк грузовых ВС Авиакомпании(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 13 ліпеня 2021.
  12. Пассажирский самолёт Ан-12БК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2010. Праверана 13 ліпеня 2021.
  13. Парк грузопассажирских ВС авиакомпании(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 13 ліпеня 2021.
  14. Грузопассажирский самолёт Ан-74ТК-200(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 13 ліпеня 2021.
  15. Kyiv Post. Independence. Community. Trust — Ukraine — Three Ukrainian airlines regain right to conduct flights to EU

Спасылкі правіць