Мацвей Аляксандравіч Мельнікаў (нар. 2 сакавіка 1990, Крымск), больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Мотрэп-выканаўца, былы ўдзельнік музычнага праекта «KOKA beats», «Soul Kitchen», з 1 сакавіка 2013 года па 22 студзеня 2022 з'яўляўся артыстам лэйбла «Black Star Inc.»

Мот
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 сакавіка 1990(1990-03-02) (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Расіі Расія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Рэпер, аўтар песень
Гады актыўнасці 2006 — па сённяшні дзень
Інструменты вакал[d]
Жанры Хіп-хоп
Псеўданімы BthaMoT2bdabot
Калектывы Black Star Mafia
Супрацоўніцтва NRG inc., L'one, Kristina Si, ВІА Гра, Jah Khalib, Nel, Дзяніс KOKA beats, Б'янка, Міша Крупін, Ані Лорак, Міша Марвін, Ягор Крыд
Лэйблы «KOKA beats»
(2011, май — 2011, верасень)
«Soul Kitchen»
(2011, верасень — 2013, студзень)
«Black Star Inc.»
(2013, сакавік — 2022, студзень)
Узнагароды
Залаты грамафон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мацвей Мельнікаў нарадзіўся ў Крымску. Ва ўзросце 5 гадоў разам з сям’ёй пераехаў у Краснадар. Пасля 9 класаў навучання ў школе, ва ўзросце пятнаццаці гадоў, пераехаў у Маскву. Тады ж пачалося яго захапленне хіп-хопам, паралельна ён займаўся спевамі і танцамі. У сярэдняй школе прымаў удзел у школьных тэатральных пастаноўках. Скончыўшы школу з залатым медалём, Мельнікаў паступіў у МДУ на спецыяльнасць эканаміст-менеджар. У 2012 годзе абараніў дыплом і паступіў у аспірантуру.

Дэбютны альбом Мота выйшаў у студзені 2011 года і атрымаў назву «Remote». У лютым 2012 года ўбачыў свет другі альбом Мота — «Ремонт». У яго ўвайшло 11 трэкаў, а ў запісе прынялі ўдзел запрошаныя выканаўцы[1]. У сярэдзіне студзеня 2013 года Мот пакідае «Soul Kitchen» і становіцца артыстам лэйбла «Black Star Inc.». Далей Мот працаваў над сваім трэцім альбомам пад назвай «Чёрточка», які быў выпушчаны восенню 2013 года.

14 сакавіка 2016 года выйшаў чацвёрты студыйны альбом «Наизнанку»[2].

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Студыйныя альбомы
  • 2011 — «Remote»
  • 2012 — «Ремонт»
  • 2014 — «Azbuka Morze»
  • 2014 — «Наизнанку»
  • 2016 — «92 дня»
  • 2017 — «Добрая музыка клавиш»
  • 2020 — «Парабола»
Міні-альбомы
  • 2013 — «Чёрточка»
  • 2018 — «Какие люди в Голливуде (Или премия „Оскар“ с субтитрами)»

Зноскі

  1. Мот "Ремонт". Rap.ru (1 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
  2. Мот «Наизнанку» (14 сакавіка 2016) "The-Flow.ru"

Спасылкі правіць