Мошэ (Мойша) Файнштэйн (3 сакавіка 1895, горад Узда, Мінская вобласць- 1986, Нью-Ёрк) — найбуйнейшы галахічны аўтарытэт яўрэйскага народа другой паловы XX стагоддзя ў цэлым і яўрэйства Амерыкі ў прыватнасці, кіраўнік ешывы «Месіўта Тыферэс Іерушалаім» ў Нью-Ёрку.

Мойшэ (Мошэ) Файнштэйн
Рабін, галахічны аўтарытэт
Род дзейнасці багаслоў, рабін, філосаф
Дата нараджэння 3 сакавіка 1895(1895-03-03)
Месца нараджэння Узда, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер Беларусь)
Дата смерці 23 сакавіка 1986(1986-03-23) (91 год)
Месца смерці Нью-Ёрк
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Дзеці Dovid Feinstein[d] і Reuven Feinstein[d]
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рабіна Узды рава Давіда Файнштэйна ў дзень нараджэння і смерці Майсея і названы таму ў гонар яго. Вучыўся ў свайго бацькі і ў ешыбот Слуцка, Шклова, Мсціслава ў рава Ісера Залмана Мелцэра. Пасля заканчэння вучобы быў прызначаны рабінам Любані, затым роднай Узды.

Пасля ўсталявання савецкай улады падвергнуўся ганенням як прадстаўнік рэлігіі. Нягледзячы на гэта раў Мошэ не спыняў сваю дзейнасць, працягваючы захоўваць усе яўрэйскія абрады ў суполцы і ва ўсёй акрузе. Як да аднаго з адзіных рабінаў у гэтым рэгіёне, да яго прыходзілі пытанні ад шматлікіх суполак Беларусі.

У 1936 годзе дзякуючы хадайніцтву сваякоў атрымаў дазвол эміграваць у ЗША. Ён пасяліўся ў Нью-Ёрку ў Манхэтэне і атрымаў прызначэнне на пасаду кіраўніка іешывы «Тыферэт Іерушалаім». З гэтага часу расла слава гэтай ешывы і яна пачала залучаць вучняў з усіх буйных яўрэйскіх абшчын Амерыкі. У 1943 годзе прыняў удзел у «маршы рабінаў», патрабаваў сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам і яго ўмяшання ў знішчэнне яўрэяў Еўропы. Асабліва плённай апынулася літаратурная дзейнасць рабіна, якая адрознівалася таксама наватарскім падыходам, дзе раў закрануў усе бакі тэхналагічнага прагрэсу, выявіўшы ва ўсім выдатную эрудыцыю.

Зноскі

Спасылкі правіць