Мсціслаўскае ваяводства

ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім

Мсціслаўскае ваяводства (15661772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча складала каля 22,6 тыс. км². Сталіцай ваяводства з’яўляўся Мсціслаў. Ваяводства паўстала з Мсціслаўскага княства (у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў[1]).

Мсціслаўскае ваяводства
Palatinatus Mscislaviensis
Герб[d]
Герб[d]
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Мсціслаў
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1772
Плошча 22,6 тыс.
Мсціслаўскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], а колькасць дымаў скарацілася на 69 %[3].

Ваяводства не мела падзелу на паветы[A].

Ваяводства ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу (усход сучаснай Магілёўскай вобласці і поўдзень Смаленскай вобласці)[B].

Найбуйнейшыя населеныя пункты: Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводства адышла да Расійскай імперыі, дзе ўвайшла ў склад Магілёўскай губерні[1]. Тым не меней, намінальна ваяводства працягвала існаваць у складзе Рэчы Паспалітай да апошняга яе падзелу ў 1793 годзе[6].

Заўвагі правіць

  1. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць[1], што ў 1-й палове XVII стагоддзя былі ўтвораны Крычаўскі, Магілёўскі, Чавускі і Чэрыкаўскі паветы, аднак сучасныя даследаванні гэта абвяргаюць[4].
  2. На многіх картах часоў Рэчы Паспалітай і пазнейшых, а таксама заснаваных на іх крыніцах, да Мсціслаўскага ваяводства часам адносяць Магілёў, Прапойск і навакольныя землі да Друці, аднак насамрэч гэтыя тэрыторыі ніколі не ўваходзілі ў Мсціслаўскае ваяводства[5].

Зноскі

  1. а б в Беларусь 1995.
  2. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.
  3. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
  4. Мяцельскі 2014, с. 195.
  5. Мяцельскі 2014, с. 195—200.
  6. Мяцельскі 2014, с. 253.

Літаратура правіць

  • Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — 2-е выд. — М.: Беларуская навука, 2014. — 664 с. — ISBN 978-985-08-1663-4.
  • Мсцісла́ўскае ваяво́дства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 501. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.