Музей Кішцэлі (венг.: Kiscelli Múzeum) — гістарычны музей у Будапешце, размешчаны ў маляўнічым зялёным кутку Обуды ў аднайменным замку ў стылі барока, які быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі для кляштара трынітарыяў. Некаторы час у сценах Кішцэлі размяшчаліся казармы, а затым бальніца. У наш час філіял Музея гісторыі Будапешта. Экспазіцыя Музея Кішцэлі прысвечана новай і найноўшай гісторыі Будапешта і на падставе дакументальных матэрыялаў асвятляе ролю Будапешта ў гісторыі краіны. Самы вядомы экспанат музея — станок, на якім аддрукавалі «Народную песню» Шандара Петэфі, у якой ён заклікаў венгерскі народ да рэвалюцыйнай барацьбы. У палацы Кішцэлі таксама размяшчаецца сталічная карцінная галерэя.

Музей Кішцэлі
Заснаваны 1935
Месцазнаходжанне
Адрас 1037 Budapest, Kiscelli u. 108.[1]
kiscellimuzeum.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура правіць

  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3

Спасылкі правіць