Музей М. В. Ламаносава

Музей М. В. Ламаносава — музей (Універсітэцкая набярэжная, 3), створаны ў 1947 годзе па ініцыятыве АН СССР. Адкрыўся ў 1949 годзе ў будынку Кунсткамеры. З 1958 года ў складзе музея экспазіцыя «М. В. Ламаносаў і руская астраномія XVIII ст.». Экспануюцца асабістыя рэчы, навуковыя прылады, сачыненні навукоўца, а таксама створаныя пад яго кіраўніцтвам узоры смальты, якія выкарыстоўваліся для стварэння мазаічных карцін. Узноўлена абстаноўка канферэнц-залы АН (круглы стол, шафы і вітрыны XVIII стагоддзя). У адной з залаў Вялікі акадэмічны глобус XVIII стагоддзя, на знешняй паверхні якога матэрыкі і акіяны, на ўнутранай — карта зорнага неба. Музей вядзе навукова-даследчую работу па вывучэнні спадчыны навукоўца, збірае рэчавыя помнікі і дакументы пра Ламаносава і яго эпоху.

Музей М. В. Ламаносава
Заснаваны 1947
Месцазнаходжанне 190000, Санкт-Пецярбург, Універсітэцкая набярэжная, дом 3
Дырэктар Таццяна Міхайлаўна Маісеева
Адкрыты аўторак - нядзеля 11.00-19.00
kunstkamera.ru/museums_s…

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1