Музей гісторыі беларускага кіно

Музей гісторыі беларускага кіно — музей, прысвечаны гісторыі беларускага кінамастацтва. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1976 годзе (напярэдадні 50-годдзя выхаду на экран «першага нацыянальнага фільма» «Лясная быль») як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору, сістэматызацыі і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцёл святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. — зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.

Музей гісторыі беларускага кіно
Заснаваны 1976
Адкрыты 2002
Месцазнаходжанне Мінск, вул. Свярдлова, 4.
Дырэктар Ігар Алегавіч Аўдзееў
cinema.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы паверх правіць

Кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў, дзе ў сістэматызаваным парадку з верасня па чэрвень дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка: музейная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзве тысячы помнікаў кінакультуры, значную частку якіх складаюць экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры.

Другі паверх правіць

Экспазіцыйная зала (140 м²), дзе размешчана пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальная каштоўнасць», якая змяшчае разнастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасць кінарэжысёраў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна і лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку і тыя, што ў 2004 г. ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзентатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі).

Трэці паверх правіць

Выставачная зала (100 м²), дзе ладзяцца персанальныя і калектыўныя мастацкія выстаўкі (жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія і г.д.) беларускіх кінематаграфістаў (мастакоў-пастаноўшчыкаў, мастакоў па касцюмах, кінааператараў) і іншых дзеячаў айчыннага мастацтва.

Спасылкі правіць