Музей лужыцкіх сербаў

Музей лужыцкіх сербаў (ням.: Sorbisches Museum, в.-луж.: Serbski muzej) — краязнаўчы музей, які знаходзіцца ў Саляным доме ў раёне Артэнбург саксонскага горада Баўтцэн, Германія. Важнейшая музейная ўстанова па гісторыі лужыцкага народа.

Музей лужыцкіх сербаў
Заснаваны 1904
Месцазнаходжанне
sorbisches-museum.de/mus…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Саляны дом, 1953 год

Будынак музея з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры зямлі Саксонія (№ 09251011).

Гісторыя правіць

У хуткім часе пасля заснавання лужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Маціца сербская» было вырашана збіраць матэрыялы па гісторыі і культуры лужыцкага народа. У 1856 годзе гісторыка-археалагічны аддзел «Маціцы сербскай» адкрыў у Дрэздэне выставу лужыцкага прыкладнога мастацтва «Wendischen Dorf», якая стала асновай будучага музея. У 1904 годзе ў Баўтцэне быў адкрыты Лужыцкі дом, на трэцім паверсе якога была размешчана экспазіцыя пад назвай «Wendische (Sorbische) Museum». У 1937 годзе Лужыцкі музей быў закрыты нацысцкімі ўладамі, і Музей лужыцкіх сербаў перастаў функцыянаваць. У 1942 годзе збор музея быў перададзены ў Гарадскі музей Баўтцэна. У 1957 годзе ў горадзе Хойерсвердзе быў адкрыты Музей лужыцкай гісторыі і этнаграфіі (ням.: Museum für sorbische Geschichte und Volkskunde). З павелічэннем колькасці музейных экспанатаў Музей лужыцкай культуры быў перанесены ў Баўтцэн у новы Сербскі дом. У 1976 годзе калекцыя музея была размешчана ў Саляным доме ў гарадскім раёне Артэнбург. Да 1988 года Музей лужыцкіх сербаў належаў Асацыяцыі музеяў Баўтцэна. Пасля рэканструкцыі музейнага збору музей быў адкрыты ў чэрвені 1989 года як самастойная музейная ўстанова.

У наш час Музей лужыцкіх сербаў прадстаўляе сабой збор па гісторыі лужыцкага народа і яго культуры. Калекцыя музея налічвае каля 23 000 экспанатаў. Музей экспануе 4 выставы: гісторыя лужычанаў са старажытных часоў да нашых дзён, культура і лад жыцця лужычанаў, лужыцкія мовы, зараджэнне лужыцкай літаратуры і лужыцкае выяўленчае мастацтва.

У банкетным зале музея рэгулярна адбываюцца розныя культурныя і асветніцкія мерапрыемствы.

Гісторыя будынка правіць

Саляны дом Баўтцэна быў пабудаваны ў 1782 годзе як гарадскі саляны склад. У 1835 годе ў будынку размяшчаўся каралеўскі Саксонскі апеляцыйны суд. У 1869 годзе памяшканне было перабудавана і з тых часоў мае сучасны выгляд. У часы Другой сусветнай вайны ў будынку знаходзілася мясцовае аддзяленне Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі і гарадское аддзяленне гестапа. У часы ГДР будынак выкарыстоўваўся пад жыллё. У 2003 годзе будынак быў адрамантаваны.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Gisela Brukowa: Sorbisches Museum/Serbski muzej. W: Franz Schön, Dietrich Scholze (wud.): Sorbisches Kulturlexikon. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 2014, str. 382slsl.
  • Horje skočić↑ Rozprawa wo naležnosćach Maćicy Serbskeje. Wućahi z maćičnych protokollow. Hłowna a powštikomna zhromadźizna Maćicy serbskeje 26. měrca 1856. W: Časopis Towaŕstwa Maćicy Serbskeje. Zwjazk 9 (1856), čo. 1, str. 59sl.

Спасылкі правіць