Музей партугальскай мовы

Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].

Музей партугальскай мовы
парт.: Museu da Língua Portuguesa

Станцыя Луз, будынак музея
Заснаваны 20 сакавіка 2006
Месцазнаходжанне Сан-Паўлу
Наведвальнікі 580 000[1] (2006)
Адрас Praça da Luz, s/n, Luz, São Paulo - 01120-010
Дырэктар Антоніа Сартыні
museudalinguaportuguesa.org.br
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэтай музея з’яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.

Зноскі

  1. Istoé Gente: Museu da Língua Portuguesa é o mais visitado(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2011.
  2. "Museu da Língua Portuguesa aberto ao público no dia 20". Notícias Lusofonas. Праверана 2006-06-29.

Спасылкі правіць