Грэчаская музычная культура — адна з найбольш старадаўніх у свеце.

З 4 ст. грэчаская музыка развівалася ў рэчышчы візантыйскай культуры. З усталяваннем асманскага панавання нацыянальныя музычныя традыцыі зберагаліся толькі ў народнай творчасці і царкоўнай музыцы. Побач з разнастайнымі песеннымі жанрамі вылучаюцца танцавальныя сіртас  (англ.) (карагодны танец) і педыктас  (англ.) (танец з падскокамі).

З сярэдзіны 18 ст. пашырыліся песні клефтаў  (руск.) — змагароў за нацыянальнае вызваленне. Сярод музычных інструментаў: розныя тыпы лютні, жалейка, ліра, падоўжная флейта, валынка, бузукі  (руск.), скрыпка, мандаліна, якія ўваходзяць у склад народнага аркестра; з 1930-х г. таксама кларнет і гітара.

Развіццё прафесійнага музычнага мастацтва пачалося пасля 1829 года. Сярод кампазітараў прадстаўнікі іанічнай школы Н. Мандзарас  (руск.) — аўтар грэчаскага нацыянальнага гімна, створанага ў 1865 годзе, заснавальнік Філарманічнага таварыства на востраве Керкіра (1840), С. Ксіндас  (руск.), С. Самарас  (руск.) — аўтар «Алімпійскага гімна» (1896), Д. Лаўрангас — заснавальнік Нацыянальнага опернага тэатра ў Афінах (1939), П. Карэр  (руск.), Г. Ламбелет  (руск.).

Сапраўдная грэчаская музычная школа фарміруецца з канца 19 ст. ўзнік новы жанр спектакляў-вадэвіляў — камідыліёнаў  (грэч.), аўтары якіх Д. Карамілас  (грэч.) і Д. Кокас  (руск.). Першую нацыянальную оперу «Кандыдат у дэпутаты» (1867) стварыў С. Ксіндас. Новую грэчаскую кампазітарскую школу ўзначалілі М. Каламірыс, які ў 1919 годзе заснаваў Элінскую  (англ.), а ў 1926 годзе Нацыянальную кансерваторыю  (руск.) ў Афінах, Д. Лаўрангас, Г. Ламбелет  (руск.), М. Варвагліс  (руск.), Э. Рыядыс  (руск.). Сярод іх паслядоўнікаў Л. Маргарытыс  (укр.), які заснаваў Саланікскую кансерваторыю  (грэч.), П. Петрыдыс  (дацк.), А. Незерытыс  (руск.), А. Евангелатас  (руск.), Н. Скалкотас  (руск.), С. Міхаілідыс  (англ.), Г. Геаргіядыс, Д. Мітропулас.

З сярэдзіны 1940-х гг. вядомы кампазітары М. Хадзідакіс  (руск.), Я. Ксенакіс, Я. Хрысту  (руск.) і інш. Новы этап у развіцці грэчаскай музыкі — творчасць М. Тэадаракіса  (руск.) і многіх яго паслядоўнікаў. У галіне эстраднай музыкі вылучыліся кампазітары М. Плесас  (руск.), Г. Замбетас  (англ.), К. Капнісіс  (руск.), Г. Музакіс  (англ.), Т. Маракіс  (польск.), Г. Кацарас  (англ.) і інш. Сярод вядомых выканаўцаў: дырыжоры Д. Мітропулас, Л. Зорас  (ням.), С. Міхаілідыс  (англ.), М. Хадзідакіс  (руск.), А. Евангелатас  (руск.), Ф. Візантыу; спевакі М. Калас, Н. Масхонас  (англ.), К. Дамасіёты  (грэч.), А. Захарату, Д. Русас, піяністы Г. Тэмеліс, В. Дэветцы  (руск.); сярод музыказнаўцаў В. Аркадынас, Г. Геаргіядыс, С. Міхаілідыс  (англ.), С. Мацэнігас.

У Грэцыі працуюць Нацыянальны оперны тэатр, 5 сімфанічных аркестраў, у т.л. Афінскі дзяржаўны сімфанічны аркестр; Дзяржаўны аркестр Паўночнай Грэцыі ў Салоніках; Дзяржаўная кансерваторыя ў Салоніках  (грэч.)1914), 14 кансерваторый, у т.л. Афінская  (руск.) (1871), Пірэйская (1904), Элінская  (грэч.) (1919) і Нацыянальная  (руск.) (1926) у Афінах, а таксама іх філіялы і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць