Мураталы Курэнкееў

Мураталы Курэнкееў (кірг.: Муратаалы Күрөңкеев; 1860, Талды-Булат, Кыргызстан — 12 студзеня 1949) — кіргізскі кампазітар-меладыст; адзін з заснавальнікаў кіргізскай прафесійнай музыкі. Народны артыст Кыргызтана (1936).

Мураталы Курэнкееў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 студзеня 1860(1860-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1949(1949-01-12) (89 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, акын
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Вучыўся ў бацькі — народнага музыканта Курэнкея. У 1936—1945 гадах саліст Кіргізскага аркестра народных інструментаў. Выканаўца на нацыянальных кіргізскіх інструментах (галяку, камузе, чаоры). Развіваў найлепшыя традыцыі народнага выканальніцтва. У свой рэпертуар уключаў кіргізскія інструментальныя п’есы, у т.л. каля 80 уласных кю, і найгрышы іншых народаў. Стварыў яскравыя ўзоры народнай інструментальнай музыкі. Многія яго мелодыі выкарыстаны ў якасці тэм у творах іншых кампазітараў.

Літаратура правіць