Му́снінкай (літ.: Musninkai), традыцыйная беларуская назва Муснікі — мястэчка ў Шырвінтаскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Муснінкайскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе, за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаса. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек.

Мястэчка
Муснінкай
літ.: Musninkai
Герб[d]
Герб[d]
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Муснікі
Вышыня цэнтра
107 м
Насельніцтва
  • 415 чал. (2011)
Часавы пояс
Муснінкай на карце Літвы
Муснінкай (Літва)
Муснінкай

Гісторыя правіць

 
Муснікі, 7 верасня 1915 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Муснікі датуецца 1422 годам у тастаменце Крысціна Осціка з Кернавы, які падзяліў паміж сваімі сынамі маёнткі, у тым ліку і Муснікі. З гэтага часу з’яўляюцца адным з вотчынных маёнткаў Радзівілаў.

Былі ўласнасцю Радзівіла Осцікавіча і Мікалая Радзівілавіча, пасля смерці апошняга ў 1509 годзе яго сын Ян атрымаў Старыя Муснікі ў Літве, Геранёны і частку Харэцкай воласці на Беларусі. Яго ўладанні рэзка павялічыліся пасля шлюбу з Ганнай, дачкой Станіслава Кішкі[1].

Мікалай Радзівіл Руды пісаўся як Радзівіл на Мусніках і заснаваў тут кальвінісцкі збор.

Яго сястра Барбара Радзівіл некаторы час тут жыла, ужо ў якасці жонкі Жыгімонта Аўгуста. Калі руін двара знаходзіцца трохпавярховая мураваная капліца святой Барбары, паводле падання ўзведзеная Барбарай Радзівіл у падзяку за цудоўнае выратаванне падчас пераправы праз раку Мусу.

У пачатку XVII ст. Муснікі перашлі да роду Кішкаў, які згас у 1653 годзе на Янушы Кішку, полацкім ваяводзе і вялікім гетмане літоўскім.

У 1654 годзе Муснікі перашлі да менскага ваяводы Крыштафа Рудаміны-Дусяцкага, пазней (з 1767) да роду Падбярэскіх. У 1782 годзе двор належаў Гіпаліту Падбярэскаму, віленскаму земскаму суддзі. Пасля яго сыну — віленскаму падкаморыю Аляксандру Падбярэскаму (памёр у Мусніках у 1834 годзе). Далей Муснікі перайшлі да яго брата суддзі Ксаверыя Падбярэскага, а потым да яго сына Міхала Падбярэскага, вядомага прамыслоўца і фабрыканта.

Да 1522 года тут пабудаваны касцёл, у 1614 годзе ўфундаваны віцебскім ваяводзічам Станіславам Кішкам, у 1855 годзе ўзведзены мураваны касцёл намаганнямі Міхала Падбярэскага і парафіян.

У снежні 1905 года падчас рэвалюцыі скінулі гарадское праўленне. У 1918 годзе пасля адыходу нямецкіх войск Муснікі былі акупаваныя бальшавікамі, а ў 1919 годзе захоплены польскім войскам. 19-20 лістапада 1920 года каля Муснікаў адбыліся баі паміж часцямі літоўскага войска і польскага войска Люцыяна Жалігоўскага.

5 верасня 1941 года загадам нямецкіх акупацыйных улад каля 180 яўрэяў мястэчка Муснінкай знішчаны ў Півонскіх лясах каля Вількаміра. У ліпені 1944 года Ёнас Місюнас (па мянушцы Зялёны Д’ябал) пачаў збіраць літоўскіх партызан, яны двойчы займалі горад і вызвалялі арыштаваных. У 1940—1941 і 1944—1953 гадах савецкія ўлады зняволілі або выслалі больш за 40 жыхароў.

У 2019 годзе зацверджаны герб мястэчка.

Насельніцтва правіць

  • каля 1885 года — 186 чал. (95 муж. і 91 жан.)[2]
  • 2011 год — 415 чал.

Славутасці правіць

  • Званіца
  • Капліца прыдарожная
  • Касцёл Святой Тройцы (1861)
  • Сядзіба

Галерэя правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць