Мусульманская ліга

Усеіндыйская мусульманская ліга (урду: آل انڈیا مسلم لیگ) — палітычная партыя, якая заклікала да падзелу Брытанскай Індыі і вылучэння з яе складу мусульманскай дзяржавы.

Мусульманская ліга
урду: آل انڈیا مسلم لیگ
Лідар Мухамад Алі Джына
Маўлана Махамед Алі
Заснавальнік Ага-хан III
Дата заснавання 30 снежня 1906
Дата роспуску 14 жніўня 1947
(была пераназвана ў Пакістанскую мусульманскую лігу)
Штаб-кватэра Дака, Брытанская Індыя
Лакхнау, Брытанская Індыя
Краіна
Ідэалогія Тэорыя дзвюх нацый
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Мусульманская ліга была заснавана 30 снежня 1906 года ў Лакхнау для абароны ў Індыі правоў мусульманскай меншасці ад дыктату індуісцкай большасці. Кіраўніцтва Мусульманскай лігі на чале з Джынай да 1940 г. заклікала да прадастаўлення Індыі права самакіравання. Калі гэта перспектыва стала рэальнай, лідары руху ўсвядомілі, што ў новай дзяржаве будуць дамінаваць індуісты. У сувязі з гэтым на позву дня было пастаўлена пытанне аб вылучэнні з Брытанскай Індыі абласцей, населеных мусульманамі.

У 1947 г. дзейнасць Мусульманскай лігі, якой спачувалі шматлікія брытанскія чыноўнікі, прывяла да падзелу Брытанскай Індыі на індуісцкі Індыйскі Саюз і мусульманскі дамініён Пакістан, які ўключаў тэрыторыі сучасных Пакістана і Бангладэша. Спачатку Мусульманская ліга з'яўлялася кіруючай партыяй Пакістана, аднак у 1954 г. прайграла выбары ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш), а потым і ў Заходнім. У 1960-я гг. распалася на некалькі фракцый і даволі хутка спыніла сваё існаванне.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць