Мухамед Алі Джына

Мухамед Алі Джына (урду: محمد علی جناح; англ.: Muhammad Ali Jinnah; 25 снежня 1876, Карачы11 верасня 1948) — палітычны дзеяч Пакістана.

Мухамед Алі Джына
урду: محمد علی جناح
гудж.: મહમદ અલી ઝીણા
1-ы генерал-губернатар Пакістана[d]
15 жніўня 1947 — 11 верасня 1948
Пераемнік Khawaja Nazimuddin[d]
старшыня Нацыянальнай асамблеі Пакістана[d]
11 жніўня 1947 — 11 верасня 1948
Пераемнік Maulvi Tamizuddin Khan[d]
President of the Constituent Assembly of Pakistan[d]
11 жніўня 1947 — 11 верасня 1948
Пераемнік Ліякат Алі Хан
Нараджэнне 25 снежня 1876(1876-12-25)[1][2][…]
Смерць 11 верасня 1948(1948-09-11)[1][3][…] (71 год)
Месца пахавання
Бацька Jinnahbhai Poonja[d][4]
Маці Mitthibai Jinnahbhai[d]
Жонка Emibai Jinnah[d] і Rattanbai Jinnah[d]
Дзеці Dina Wadia[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, барыстар, змагар за свабоду
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт majinnah.com.pk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і гуджарацкага гандляра. Атрымаў ў 1896 годзе юрыдычную адукацыю ў Англіі, да 1930 года займаўся адвакацкай практыкай у Бамбеі. З 1906 года член Індыйскага нацыянальнага кангрэса. З 1912 года адначасова прымаў удзел у дзейнасці Мусульманскай лігі. Напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны 1914—1918 гадоў выступаў за адзінства індусаў і мусульман. У 1921 годзе, у перыяд ператварэння Нацыянальнага кангрэса ў масавую партыю, Джына выйшаў з кангрэса. У 1928 годзе на Усепартыйнай канферэнцыі па выпрацоўцы індыйскай канстытуцыі Джына дамагаўся прадастаўлення мусульманам 1/3 месцаў у органах улады (у той час як яны складалі 1/4 частку насельніцтва Індыі) і ўвядзення курыяльнай сістэмы выбараў па рэлігійнай прыкмеце. У 1930-1934 гадах жыў у Англіі. У 1930-1932 гадах член індыйскай дэлегацыі на канферэнцыі «Круглага стала». З 1934 года лідар Мусульманскай лігі. Джына выступаў за незалежнасць Індыі, але ў асноўным яго палітычная дзейнасць была накіравана на абарону інтарэсаў мусульманскай абшчыны. У 1940 годзе пад кіраўніцтвам Джыны Мусульманская ліга вылучыла патрабаванне аб адасабленні ад Індыі абласцей з мусульманскім насельніцтвам і стварэння з іх дзяржавы Пакістан. Джына кіраваў рухам за ўтварэнне Пакістана. Пасля падзелу Індыі (1947) быў генерал-губернатарам Пакістана. У Пакістане Джыну лічаць стваральнікам дзяржавы і называюць «Вялікім правадыром» і «Айцом нацыі».

Зноскі

  1. а б Mohammed Ali Jinnah // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mohammed Ali Jinnah // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Muhammad Ali Jinnah // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.